На тэрыторыі Нацыянальнага канькабежнага стадыёна ў Пекіне завершана будаўніцтва цэнтра ШІ

2021-12-29 13:19:00
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На тэрыторыі пекінскага Нацыянальнага канькабежнага стадыёна "Ледзяная стужка" завершаны работы па будаўніцтве цэнтра штучнага інтэлекту. Ён складаецца з платформы па зборы даных і лічбавага двайніка будынка. Таксама ён абсталяваны «разумнай» навігацыйнай сістэмай. Дзякуючы тэхналогіям віртуальнай рэальнасці і падтрымцы вырашэння 8К можна назіраць за трохмернай мадэллю стадыёна практычна ў рэжыме рэальнага часу. Цэнтр здольны кантраляваць якасць паветра і аўтаматычна кіраваць сістэмай кандыцыянавання, а таксама даваць сігнал для ўключэння зацямняльных запавес пры яркім сонечным святле. Сістэма таксама кантралюе тэмпературу лёду ў адпаведнасці з патрабаваннямі для розных відаў спаборніцтваў.

На гэты момант усе спартыўныя аб'екты да зімовых Алімпійскіх гульняў знаходзяцца на завяршальнай стадыі падрыхтоўкі. Усе стадыёны пад дахам адпавядаюць вышэйшаму -- трохзоркаваму -- нацыянальнаму стандарту экалагічнага будаўніцтва.

Інжынеры "Ледзяной стужкі" адзначаюць, што сістэма ахоплівае не толькі будынак, але і навакольную прастору, улічвае рух транспарту і іншыя звязаныя аб'екты, каб забяспечыць найлепшыя ўмовы для правядзення спартыўных спаборніцтваў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ