Штогадовы фестываль мастацтваў "Сустрэнемся ў Пекіне" прысвецяць алімпійскай тэматыцы

2021-12-30 13:02:22
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Міжнародны фестываль мастацтваў "Сустрэнемся ў Пекіне" адкрыецца ў студзені. Гэтую штогадовую падзею правядуць ужо 22-гі раз. Яна будзе прысвечана маючай адбыцца Алімпіядзе.

Арганізатарам Фестывалю алімпійскай культуры і 22-га міжнароднага фестывалю мастацтваў "Сустрэнемся ў Пекіне" выступілі Міністэрства культуры КНР, Дзяржаўнае ўпраўленне радыё і тэлебачання, адміністрацыя Пекіна і аргкамітэт зімовых Алімпійскіх гульняў.

У 2022-ым фестываль будзе асаблівым. У яго будуць уключаны элементы алімпійскай культуры, пры дапамозе розных форм мастацтва і тэхналогій арганізатары мерапрыемства будуць намагацца прасоўваць алімпійскі дух.

Начальнік аддзела культурных мерапрыемстваў Пекінскага аргкамітэта зімовых Алімпійскіх гульняў Чэнь Нін адзначыў: "Пекінскі аргкамітэт сфакусуецца на правядзенні шоу, тэлепаказаў, гарадскіх мерапрыемстваў і ўрачыстых мерапрыемстваў".

На брыфінгу для прэсы рэпарцёрам паказалі невялікую часцінку таго, што будзе на фестывалі. Арганізатары ўпэўненыя, што адна з важных мэтаў Алімпійскіх гульняў у Пекіне — сяброўства. А гэты фестываль, паводле іх меркавання, можа стаць дадатковай пляцоўкай для культурных абменаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ