У Яньціне на поўначы Пекіна адкрылася выстава Алімпійскага агню

2021-12-31 13:07:55
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Яньцыне, адным з трох кластараў зімовай Алімпіяды, адкрылася выстава Алімпійскага агню. У мясцовым парку працуе выставачная зала, прысвечаная Алімпійскаму агню -- аднаму з галоўных сімвалаў Гульняў. Дызайн алімпійскага факела натхнёны палацавымі ліхтарамі дынастыі Хань -- "чансінь" ("вечная вера"). У кітайскай культуры гэтыя ліхтары сімвалізуюць надзею. Паглядзець на Алімпійскі агонь прыехала і дэлегацыя мясцовых прадпрымальніц, якія ствараюць традыцыйныя сувеніры, натхнёныя зімовымі Гульнямі.

Мясцовыя майстрыхі сталі ўдзельнікамі адукацыйнай праграмы "Пекін-2022 і жанчыны". Задача праекта -- дапамагчы жанчынам-прадпрымальнікам скарыстацца магчымасцямі зімовай Алімпіяды для папулярызацыі сваёй справы ў сферы культуры і турызму.

Намеснік сакратара Дэпартамента развіцця рынку Пекінскага аргкамітэта зімовых Алімпійскіх гульняў-2022 Гу Хаанін адзначае, што гэтая праграма дапамагае выкарыстоўваць турыстычныя рэсурсы зімовых Алімпійскіх гульняў і дэманстраваць мясцовую гісторыю і культурную спадчыну Яньціна і Пекіна людзям ва ўсім свеце.

Алімпійскія гульні – гэта не толькі спаборніцтвы найлепшых спартсменаў свету, але і грандыёзная гандлёвая пляцоўка. А ўмелы менеджмент дазваляе зарабіць на іх не толькі буйному бізнэсу, але і звычайным майстрам.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ