Песня "Разам дзеля агульнай будучыні!" у гонар зімовых Гульняў у Пекіне аб'яднала людзей усяго свету

2022-01-04 13:40:07
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Разам дзеля агульнай будучыні! Зараз гэта не толькі афіцыйны дэвіз зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў, але і назва музычнай эстафеты. У пачатку снежня людзі з усяго свету адгукнуліся на заклік з Пекіна праспяваць песню, прысвечаную маючай адбыцца Алімпіядзе. У выніку атрымаўся музычны хіт, у якім пераплятаюцца галасы дзясяткаў удзельнікаў з розных краін. Прэзентацыя відэакліпа на песню "Разам дзеля агульнай будучыні!" адбылася ў эфіры і сацсетках СGTN.

Разам дзеля агульнай будучыні -- алімпійскі дэвіз, пакладзены на музыку. У стварэнні музычнай кампазіцыі, прысвечанай зімовым Алімпійскім гульням-2022, удзельнічалі сотні людзей з розных краін. Кожны праспяваў свой фрагмент і потым перадаў запіс у Пекін для далейшага мантажу. У кліпе асаблівае месца адводзіцца фігурнаму катанню. Многія выканаўцы, сярод якіх вядомыя блогеры і зоркі эстрады, прызналіся, што гэта іх любімы від спорту.

Спявак з Казахстана Дзімаш Кудайберген сказаў: "На маю думку, найбліжэйшы спорт да музыкі -- фігурнае катанне, бо ў фігурным катанні спартсмен павінен паказаць артыстызм, адчуць музыку. Гэта складаны, але вельмі прыгожы спорт".

"Рытм гэтай музыкі захапляе! Ён бадзёры і жыццярадасны. Калі я спяваю, то ўяўляю, як мы гэтай песняй вітаем спартсменаў з усяго свету -- тых, хто прыязджае ў Пекін, каб прыняць удзел у Алімпійскіх гульнях. Гэта сапраўды натхняе", -- адзначыла першая кітайская чэмпіёнка свету па фігурным катанні Чэнь Лу.

Расійскіх фігурыстаў у песні прадстаўляе двухразовы сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2018 года Яўгенія Мядзведзева. Жэня адзначыла: "Здымкі гэтага відэакліпа праходзілі вельмі весела! У маім разуменні Алімпійскія гульні -- гэта свята, і песня такая лёгкая, святочная, вясёлая; яна дапамагае трымаць менавіта той настрой, у якім павінны праходзіць Алімпійскія гульні".

Журналісты СGTN спявалі песню на ўсіх мовах вяшчання тэлевізійнай сеткі, што стала заклікам да людзей з розных краін праявіць творчыя магчымасці і ўнесці ў песню нешта сваё.

Праз 14 гадоў пасля правядзення летніх Гульняў, Пекін зноў прыме спартсменаў з усяго свету. Тэлекампанія СGTN таксама ўцягнута ў працэс падрыхтоўкі. Гледачы павінны ўбачыць Алімпіяду так, нібы самі прысутнічаюць на спартыўных трыбунах Пекіна.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ