У Пекіне прайшла рэпетыцыя ўручэння алімпійскіх медалёў

2022-01-06 13:03:04
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Да адкрыцця зімовай Алімпіяды засталося менш за месяц. У Пекіне на плошчы Узнагарод прайшла рэпетыцыя ўручэння медалёў. Падчас Гульняў тут таксама будуць праходзіць цырымоніі ўздыму дзяржаўных сцягоў і выкананні гімнаў. Тут жа медалісты змогуць звязацца са сваімі блізкімі па відэа і раздзяліць з імі радасныя моманты перамог. Плошча Узнагарод у Пекіне размешчана паміж нацыянальным стадыёнам "Птушынае гняздо" і кёрлінгавым цэнтрам "Лядовы куб". Яна знаходзіцца ў адкрытай зоне на плошчы 18 тысяч квадратных метраў. Падчас Алімпіяды тут уручаць узнагароды ўдзельнікам у 32 дысцыплінах. Плануецца, што кожную цырымонію будуць суправаджаць мастацкі паказ і светлавое шоу. На экране за п'едэсталам гонару намалявана Вялікая кітайская сцяна - сімвал, які аб'ядноўвае месцы правядзення Алімпіяды, - Пекін і Чжанцзякоу.

Генеральны дырэктар зоны ўручэння медалёў "Плошча Узнагарод" Цінь Чжэн адзначае: "У нас кажуць, што людзі, якія жывуць па абодва бакі Вялікай кітайскай сцяны - землякі. Вялікая кітайская сцяна з'яўляецца сімвалам нашай нацыі, яна можа перадаць алімпійскі дух адзінства і адкрытасці".

Адказны за цырымоніі ўзнагароджання Чжоу Таа адзначае: "Самая вялікая мара кожнага спартсмена - узняцца на п'едэстал гонару на Алімпійскіх гульнях. Мая задача - стварыць момант, які спартсмены запомняць на ўсё жыццё. Гэта вялікая адказнасць".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ