У Пекіне запусцілі хуткасны цягнік з вагонам-тэлестудыяй

2022-01-07 13:50:20
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Пекіне запусцілі хуткасны цягнік з вагонам-тэлестудыяй, якая дае магчымасць арганізоўваць прамыя трансляцыі з выкарыстаннем сеткі 5G. Гэта сумесная распрацоўка Медыякарпарацыі Кітая і Нацыянальнай чыгуначнай карпарацыі.

Гендырэктар Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн паведаміў: "Медыякарпарацыя прыкладае ўсе намаганні, каб паскорыць пераход да стратэгічных мадэляў “5G+4K" і "8K + Штучны інтэлект”. Апошнія два гады мы працавалі над стварэннем мабільнай студыі прамога вяшчання звышвысокай выразнасці на базе сеткі 5G высакахуткаснай чыгункі".

Віншавальны ліст на адрас Медыякарпарацыі Кітая накіраваў прэзідэнт МАК Томас Бах. Ён выказаў падзяку за "непахісную падтрымку Алімпійскага камітэта" і ўкараненне на Гульнях тэхналагічных інавацый. Цягнік з мабільнай студыяй здольны развіваць хуткасць да 350 кіламетраў за гадзіну і прызначаны для перавозкі спартсменаў, журналістаў і персаналу. Ён будзе курсіраваць па лініі Пекін – Чжанцзякоў, якая злучае кластары Гульняў. Уздоўж галінкі ўстаноўлена каля 400 базавых станцый 5G.

Старшыня Кітайскай нацыянальнай чыгуначнай карпарацыі Лу Дунфу адзначыў: "Каб забяспечыць высакаякасныя транспартныя паслугі для Зімовых гульняў, мы запусцім па высакахуткаснай чыгунцы Пекін – Чжанцзякоў 40 пар цягнікоў. Мы таксама запусцім сайт на англійскай, дадатак і аўтамат для продажу квіткоў замежным кліентам з падтрымкай замежных сістэм".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ