Уведзены ў эксплуатацыю Цэнтр кіравання тэлекамунікацыйнымі тэхналогіямі зімовай Алімпіяды ў Пекіне

2022-01-13 13:11:08
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

"Мазгавы цэнтр" пекінскай Алімпіяды гатовы да кіравання маштабнай падзеяй. Тры кластары, дзе будуць праходзіць падзеі Зімовых гульняў, аб'яднаныя тэхналогіямі віртуальнай рэальнасці, аддаленага доступу і сеткай 5G. Гледачоў чакаюць захапляльныя трансляцыі, а спецыялісты змогуць кантраляваць працу абсталявання нават на адлегласці сотні кіламетраў.

Алімпійскія аб'екты падзеленыя на тры кластары: Пекін, Яньцін і Чжанцзякоу. З дапамогай сістэмы віртуальнай рэальнасці супрацоўнікі Цэнтра кіравання тэлекамунікацыйнымі тэхналогіямі могуць атрымліваць інфармацыю з любога аб'екта ў рэжыме рэальнага часу. Аддаленыя тэхналогіі таксама выкарыстоўваюцца ў тэхнічным абслугоўванні аб'ектаў. Напрыклад, калі сеткавае абсталяванне ў месцы правядзення мерапрыемства перастане функцыянаваць, эксперты змогуць кіраваць працэсам з Цэнтра, пакуль спецыялісты на месцы ўхіляюць няспраўнасць.

Сёлета з-за пандэміі большая частка гледачоў будзе назіраць за алімпійскімі падзеямі анлайн. Пакрыццё сеткай 5G спартыўных аб'ектаў забяспечыць максімальную хуткасць адпраўкі і загрузкі відэа.

Тэхнічныя спецыялісты не сумняваюцца, што гэтыя Алімпійскія гульні стануць дэманстрацыяй не толькі спартыўнага майстэрства, але і тэхнічнага прагрэсу.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ