У Пекіне, Яньціне і Чжанцзякоу афіцыйна адкрыліся алімпійскія вёскі

2022-01-28 13:22:13
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі афіцыйна адкрыліся алімпійскія вёскі. Зімовыя Гульні пройдуць з 4-га па 20-га лютага адразу ў трох кластарах, а менавіта: у Пекіне, Яньціыне і горным павеце Чжанцзякоу за 150 кіламетраў на поўнач ад сталіцы. Такім чынам, алімпійскіх вёсак таксама тры.

У першы дзень пасля адкрыцця там чакаюць каля 360 гасцей з Кітая, Францыі, Фінляндыі, Італіі, Канады і іншых краін. З-за пандэміі з сярэдзіны студзеня алімпійскія вёскі, як і месцы правядзення спаборніцтваў, працуюць у рэжыме так званай "бурбалкі", пакідаць якую нельга. Там ужо знаходзяцца тысячы валанцёраў. Унутры замкнёнага контуру ёсць усё неабходнае для пражывання, трэніровак і адпачынку, уключаючы фітнес-цэнтры, клінікі, рэстараны, кавярні, крамы і нават банкі і паштовыя аддзяленні.

Перамяшчацца паміж вёскамі і алімпійскімі аб'ектамі можна на спецыяльных аўтобусах па выдзеленай паласе. Паміж Пекінам і Чжанцзякоу таксама ходзіць высакахуткасны цягнік.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ