Томас Бах распавёў аб уплыве лічбавых тэхналогій на працэс арганізацыі і асвятлення Алімпіяды

2022-02-08 13:22:27
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Штучны інтэлект, мабільныя камеры і хмарныя сэрвісы назаўжды змянілі Алімпіяду, зрабіўшы яе больш відовішчнай і цікавай для масавага гледача. Такое меркаванне выказаў кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах. Напярэдадні ён абмеркаваў новыя лічбавыя тэхналогіі з гендырэктарам гіганта электроннай камерцыі Alibaba Group Дэніэлам Чжанам.

Томас Бах упэўнены, што Пекін-2022 стане пачаткам новай эры для сусветнага зімовага спорту ў глабальных маштабах. Прычын таму, зазначае кіраўнік МАК, як мінімум дзве. Па-першае, за час падрыхтоўкі да сёлетніх Гульняў Азія ў цэлым і Кітай у прыватнасці ўпершыню сур'ёзна зацікавіліся хакеем, лыжамі і фігурным катаннем. Па-другое, Гульні бягучага года пакінуць багатую алімпійскую спадчыну ў сферы тэхналогій паказу спартыўных мерапрыемстваў.

"Кітай ужо ўвайшоў у гісторыю, здолеўшы прыцягнуць 300 мільёнаў сваіх жыхароў да заняткаў спортам на снезе і на лёдзе. Сёння мы можам з упэўненасцю сказаць, што Кітай стаў краінай зімовых відаў спорту. Гэта адметнае дасягненне назаўжды зменіць сусветны спартыўны ландшафт. Пекін-2022 стане пачаткам новай эры для зімовага спорту ў глабальных маштабах", -- адзначыў прэзідэнт МАК Т. Бах.

Пандэмія стварыла сур'ёзныя перашкоды для арганізацыі спартовых мерапрыемстваў. Пры гэтым і Томах Бах, і Дэніэл Чжан лічаць, што хмарныя тэхналогіі дапамогуць палепшыць уражанні ад прагляду Гульняў, калі асабістая прысутнасць немагчымая.

"Яшчэ да пандэміі лічбавізацыя карэнным чынам змяніла Алімпійскія гульні. Пекін-2022 узмоцніць тэндэнцыю і прыцягне яшчэ больш людзей да Алімпіяды з дапамогай лічбавых тэхналогій", -- адзначыў кіраўнік МАК.

Прагляд з любога ракурсу, паўторы лепшых момантаў, заказ тавараў і анлайн-абмеркаванне спаборніцтваў -- усё гэта даступна ўжо зараз. Т. Бах лічыць гэта наглядным прыкладам таго, як тэхналогіі мяняюць успрыманне Алімпійскіх гульняў ва ўсім свеце.

(Фото: CFP)

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ