Томас Бах павіншаваў Медыякарпарацыю Кітая з выдатнымі вынікамі трансляцый зімовых Алімпійскіх гульняў

2022-02-16 13:21:18
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэзідэнт МАК Томас Бах павіншаваў Медыякарпарацыю Кітая з тым, што яна дасягнула выдатных поспехаў у трансляцыі зімовых Алімпійскіх гульняў. Інфармацыя аб гэтым з'явілася на афіцыйным сайце МАК. На сустрэчы з кіраўніком Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюнам Томас Бах высока ацаніў беспрэцэдэнтныя лічбы па колькасці праглядаў, якіх удалося дамагчыся ўладальніку выключных правоў на трансляцыю Алімпіяды. Паводле даных на 10 лютага, колькасць гледачоў на платформах Медыякарпарацыі Кітая пераваліла за 500 млн чалавек.

Да 11 лютага агульны час прагляду Алімпіяды па тэлевізары кітайскімі гледачамі дасягнуў 2,05 млрд гадзін. Гэта на 15% больш, чым за час Алімпіяды 2018-га года ў Пхёнчхане і Алімпіяды 2014-га года ў Сочы разам узятых.

У знак прызнання выдатных вынікаў Медыякарпарацыі і доўгатэрміновага супрацоўніцтва з МАК Томас Бах уручыў кіраўніку Медыякарпарацыі Шэнь Хайсюну трафей прэзідэнта МАК – узнагароду The Sky is the Limit.

МАК і Медыякарпарацыя Кітая працягнулі пагадненне, якое датычыцца валодання правамі на трансляцыі, да 2032 года. Яшчэ ў 80-ыя гады мінулага стагоддзя Цэнтральнае тэлебачанне Кітая, якое заораз уваходзіць у структуру Медыякарпарацыі, трансліравала Алімпійскія гульні па пагадненні з Азіяцка-Ціхаакіянскім вяшчальным саюзам, а ў 2008 годзе правы на трансляцыі былі ўпершыню атрыманы непасрэдна ад МАК.

У кастрычніку мінулага года Медыякарпарацыя Кітая стварыла першы ў свеце спартыўны Алімпійскі канал, які вяшчае 24 гадзіны на суткі ў высокавыразным вырашэнні 4К. Дзякуючы гэтаму кітайскія спартыўныя фанаты могуць круглы год атрымліваць асалоду ад прагляду спаборніцтваў у сваіх любімых відах спорту.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ