Алімпійскую вёску Чжанцзякоу пераабсталююць да прыезду паралімпійцаў

2022-02-24 13:09:54
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У сталіцы Кітая рыхтуюцца сустракаць удзельнікаў Паралімпійскіх Гульняў. У Чжанцзякоу ўжо ідзе пераабсталяванне алімпійскай вёскі для патрэбаў паралімпійцаў. У бліжэйшы час у горны кластар прыбудуць 700 удзельнікаў і суправаджаючых асобаў. Да гэтага моманту на тэрыторыі вёскі пачне працаваць пункт па рамонце інвалідных калясак.

На стадыёне «Ледзяны куб» 25 лютага стартуюць спаборніцтвы па кёрлінзе на калясках. Уся неабходная інфраструктура для паралімпійцаў была пратэставаная яшчэ да пачатку Алімпійскіх гульняў, што спрашчае працэс падрыхтоўкі. Для спуску на лёд арганізатары ўстанавілі часовы пандус даўжынёй 1340 метраў.

Супрацоўнікі і валанцёры прайшлі неабходнае навучанне і гатовы дапамагаць паралімпійцам.

(Крыніца фота: CFP)

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ