У Кітаі ўхвалілі экспрэс-тэсты на COVID-19 для хатняга выкарыстання

2022-03-16 12:37:17
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі ўхвалілі экспрэс-тэсты на COVID-19 для хатняга выкарыстання. Эксперты ўпэўнены, што іх прымяненне дасць магчымасць выяўляць хворых на самай ранняй стадыі.

Кіраўнік BGI Genomics Чжаа Ліцзянь сказаў: "Існуе тры групы людзей, для якіх прызначаны такія экспрэс-тэсты. Па-першае, гэта тыя, каму трэба наведаць урача пры павышанай тэмпературы або сімптомах рэспіраторных захворванняў. Па-другое, гэта людзі, якія знаходзяцца на каранціне, прыбылі з-за мяжы або тыя, хто апынуўся ва ўмовах лакдаўна з-за ўспышкі. І трэцяя група -- усе астатнія, хто жадае прайсці тэставанне".

Чжаа Ліцзянь дадаў: "Гэта наборы на выяўленне антыгену віруса SARS-CoV-2. Увесь працэс, які ўключае ў сябе збор узораў і іх апрацоўку, займае каля 15 хвілін, а вынікі аўтаматычна загружаюцца на хмарную платформу, адкуль даныя перадаюцца ў цэнтры здароўя. У выпадку атрымання станоўчага выніку медыкі даведаюцца аб гэтым неадкладна".

У некаторых гарадах Кітая жыхарам пачалі бясплатна раздаваць экспрэс-тэсты, каб паменшыць нагрузку на медыцынскія ўстановы.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ