Палітыка нулявых тарыфаў на Хайнане дазваляе прадпрымальнікам эканоміць грошы

2022-03-21 13:49:02
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Палітыка нулявых тарыфаў у порце свабоднага гандлю вострава Хайнань дазваляе прадпрымальнікам эканоміць вялікія сумы. Напрыклад, нядаўна там была размытнена партыя імпартнага абсталявання на суму каля 940 тыс. долараў. Зніжэнне падатковага цяжару ў дадзеным выпадку склала амаль 200 тыс. долараў. Гэта першая гандлёвая здзелка, завершаная пасля абнаўлення палітыкі "нулявых тарыфаў" у свабодным гандлёвым порце Хайнань.

Палітыка нулявых тарыфаў на востраве Хайнань дзейнічала і раней. 4 сакавіка 2021 года ў спісе імпартных тавараў, якія не абкладаюцца падаткамі пры ўвозе, з'явіліся новыя опцыі ў катэгорыі "вытворчае абсталяванне для самастойнага выкарыстання". Так туды патрапілі, напрыклад, арэлі і каруселі, неабходныя для развіцця ўнутранага спартовага і культурнага турызму.

Афіцыйны прадстаўнік мытні ў порце Хайкоу Ван Юйці: «На наступным этапе мытня ў Хайкоу працягне прасоўваць гэту палітыку і аказваць паслугі па мытным афармленні. Пры гэтым асаблівая ўвага будзе надавацца збору водгукаў прадпрыемстваў аб рэалізацыі палітыкі».

Па стане на канец лютага бягучага года 144 прадпрыемствы атрымалі права скарыстацца палітыкай "нулявога тарыфу", а агульны кошт імпарту склаў 1,16 млрд юаняў пры зніжэнні падаткаў на 230 млн юаняў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ