Новы від ПЦР-тэсту дапамагае Шанхаю ў барацьбе з выбліскам COVID

2022-03-23 13:20:28
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Шанхаі распрацавалі новы від ПЦР-тэсту на каранавірус, які дазваляе атрымаць вынік усяго за паўгадзіны. Муніцыпальныя ўлады далі "зялёнае святло" на яго шырокае выкарыстанне, каб як мага больш эфектыўна справіцца з выбліскам захворвання.

Новы набор для тэставання на РНК каранавіруса, распрацаваны адной з шанхайскіх біятэхналагічных кампаній, ухвалены Дзяржупраўленнем КНР па кантролі за медыцынскай прадукцыяй. Падчас апошняга раунда скрынінга з 18 па 20 сакавіка ў горадзе сабралі каля 30 мільёнаў пробаў. Раней, каб справіцца з такім аб'ёмам, спатрэбіліся б тыдні. Зараз у Шанхаі могуць апрацоўваць каля двух мільёнаў тэстаў за дзень.

Тэхнічны дырэктар 3DMed Diagnostic Чэнь Цайфу заявіў: "Час выканання гэтага ПЦР-тэсту -- 30 хвілін. Гэта дазваляе ўкладвацца ў кароткія тэрміны, павялічыць прадукцыйнасць, скараціць час чакання вынікаў і праводзіць больш тэстаў".

У першую чаргу новая сістэма прызначана для выяўлення бессімптомных носьбітаў у асяродках інфекцыі. Тэст хутка пераканаў у сваёй эфектыўнасці -- ужо зараз яго выкарыстоўваюць у дзясятках гарадскіх лабараторый.

Чэнь Цайфу адзначыў: "Новы тып тэсту выкарыстоўваўся падчас цяперашняй успышкі COVID-19 у Шанхаі і дапамог хутка разгарнуць скрынінг на нуклеінавыя кіслоты. Гэта эканоміць час і працоўную сілу. Мы паскараем нашу вытворчасць, каб задаволіць патрэбнасці рынку".

Тэставанне на нуклеінавыя кіслоты застаецца асноўным метадам дыягностыкі COVID-19, абапірацца на які рэкамендуе Дзяржкамітэт па справах аховы здароўя КНР. Спецыялісты разлічваюць, што ў бліжэйшыя месяцы ўвесь працэс -- ад здачы проб да атрымання вынікаў -- будзе займаць ад 30 хвілін да гадзіны, што дасць магчымасць разгарнуць хуткае і надзейнае тэставанне ў аэрапортах і бальніцах.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ