Рэгіён Гуандун-Сянган-Аамэнь палягчае выдачу дазволаў на працу замежным спецыялістам

2022-03-29 10:36:31
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Раён Вялікага заліва Гуандун - Сянган - Аамэнь зрабіў яшчэ адзін крок на шляху рэгіянальнай інтэграцыі. Дазволы на працу зараз тут прызнаюць на ўзаемнай аснове, для замежных спецыялістаў спрошчаны парадак падачы заявак. Новая палітыка працаўладкавання ў раёне Вялікага заліва змяншае ўзроставы цэнз для замежных супрацоўнікаў. Зараз максімальны ўзрост для каштоўных спецыялістаў — 65 гадоў. Выпускнікі замежных ВНУ могуць быць працаўладкаваныя без досведу працы, калі іх удзелу патрабуюць тэрміновыя праекты.

Начальнік аддзела па справах замежных спецыялістаў горада Гуанчжоу У Ханьжун сказаў: "Рэгіён Вялікага заліва імкнецца стварыць хаб для міжнародных прафесіяналаў. Новыя меры дазваляюць ім лёгка дабрацца, камфортна ўладкаваца і лепш развівацца. Узроставы цэнз і патрабаванні да досведу працы для спецыялістаў будуць аблегчаны, супрацоўнікі змогуць больш свабодна перамяшчацца па рэгіёне".

Працэдура падачы заявы таксама спрошчана — зараз гэта можна зрабіць анлайн. "Замежныя спецыялісты таксама могуць працаваць няпоўны працоўны дзень са згоды працадаўцаў. Пасля падачы дакументаў у Муніцыпальнае навукова-тэхнічнае бюро Гуанчжоу ў іх з'явіцца больш магчымасцяў для кар'ернага росту”, — адзначыла супрацоўнік аддзела па справах замежных спецыялістаў горада Гуанчжоу Янь Сяаянь.

Рэгіён Вялікага заліва ў дэльце Жамчужнай ракі аб'ядноўвае два асаблівыя адміністрацыйныя раёны КНР з дзевяццю гарадамі правінцыі Гуандун. Гэта адна з найбуйнейшых гарадскіх агламерацый свету з агульным насельніцтвам больш за 70 мільёнаў чалавек і 14-працэнтным укладам у нацыянальны ВУП. Дынамічны міжнародны кадравы рэзерв павінен яшчэ больш паскорыць развіццё рэгіёна.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ