Тавараабарот паміж Кітаем і ЕС дасягнуў 137 млрд долараў

2022-04-02 13:20:37
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Тавараабарот паміж Кітаем і ЕС за першыя два месяцы бягучага года дасягнуў 137 млрд долараў. Гэта амаль на 15% больш, чым за аналагічны перыяд годам раней, паведамілі ў Мінкамерцыі КНР.

У міністэрстве адзначылі, што Еўрасаюз па аб'ёме гандлю з Кітаем на 570 млн долараў абышоў краіны АСЕАН, пацвердзіўшы такім чынам статус найбуйнейшага гандлёвага партнёра Кітая. У Мінкамерцыі мяркуюць, што перадумовы для далейшага росту аб'ёмаў гандлю з Еўропай захаваюцца і ў найбліжэйшыя месяцы.

Летась двухбаковы тавараабарот перавысіў рэкордныя 800 млрд долараў, паказаўшы рост у 30% па такіх напрамках, як аэракасмічная прамысловасць, электроніка і матэрыялы. Сукупны аб'ём двухбаковых інвестыцый паміж Кітаем і Еўропай пераваліў за 270 млрд долараў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ