АБР: у 2022 годзе ВУП краін Азіі, якія развіваюцца, павялічыцца на 5,2%

2022-04-07 12:18:11
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

ВУП краін Азіі, якія развіваюцца, сёлета вырасце на 5,2%, у наступным годзе -- на 5,4%. З такім прагнозам выступіў Азіяцкі банк развіцця. Даныя паказваюць запаволенне тэмпаў эканамічнага росту -- па выніках мінулага года эканоміка Азіі вырасла амаль на 7%. Інфляцыя, паводле прагнозу банка, сёлета дасягне 3,7% з-за высокіх коштаў на энерганосьбіты і сыравіну. Глабальную нявызначанасць узмацняе расейска-ўкраінскі канфлікт і выкліканыя ім заходнія санкцыі супраць Расіі.

Галоўны эканаміст Азіяцкага банка развіцця Альберт Парк: "Калі санкцыі будуць узмоцнены, гэта прывядзе да яшчэ большага скачка цэн на выкапнёвае паліва. Цана на нафту можа значна вырасці. Гэта акажа дадатковы ціск на ўсе краіны-імпарцёры нафты ў рэгіёне".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ