Улады Чжэнчжоу дапамагаюць фермерам пачаць пасяўную

2022-04-12 14:19:37
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Улады Чжэнчжоу прынялі шэраг мер для аднаўлення мясцовай сельскай гаспадаркі. Мінулым летам рэкордныя дажджы і паводкі сталі прычынай гібелі ўраджаю ў многіх раёнах цэнтральнага Кітая. Мільёны фермераў панеслі значныя страты. Сёлета фінансавыя ўстановы пры падтрымцы чыноўнікаў прапануюць фермерам праграму падтрымкі.

Лі Фэн вырошчвае клубніцы больш за 20 гадоў. Зараз у яго кааператыве -- 1700 цяпліц. Мінулым летам бізнес панёс значныя страты -- рэкордныя ападкі знішчылі большую частку ўраджаю. Пасля паводкі мясцовы банк ацаніў яго страты, заяўку на фінансавую дапамогу аформілі цягам дня.

Лі Фэн бярэ крэдыты ў банку не ўпершыню. Раней банкі крэдытавалі толькі буйныя прадпрыемствы, і фермерам атрымаць фінансаванне было цяжка. Але па новай схеме ім больш не трэба пацвярджаць крэдытаздольнасць наяўнымі актывамі, а ўсе дакументы можна аформіць з дому.

Дырэктар Сельскага камерцыйнага банка Чжунму Лі Цян: "Мы выдзелілі 47 мільёнаў долараў сродкаў да пачатку пасяўной. Каб як мага хутчэй прымаць рашэнні, мы выкарыстоўваем аналіз вялікіх даных і інфармацыйныя тэхналогіі для ацэнкі крэдытнай гісторыі фермераў".

Цэнтральныя і мясцовыя органы ўлады таксама павялічылі падатковыя субсідыі на страхавыя ўзносы, каб дапамагчы фермерам у выпадку стыхійных бедстваў. Фермерам трэба плаціць толькі 20% страхавога ўзносу, 80% аплачвае дзяржава. У Чжэнчжоу мясцовы ўрад субсідуе фермерам 90% страхоўкі.

Улады таксама імкнуцца своечасова інфармаваць жыхароў сельскіх абласцей аб сітуацыі на рынках. Ураджай фермераў па-ранейшаму залежыць ад надвор'я, але дапамога ўрада і фінансавых інстытутаў дае аграрыям больш упэўненасці ў заўтрашнім дні.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ