Гуанчжоу далучыўся да пілотнай праграмы выкарыстання электроннай валюты

2022-04-14 13:31:06
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай працягвае ў тэставым рэжыме ўводзіць у абарачэнне лічбавы юань. У пачатку месяца да пілотнай праграмы далучыліся яшчэ адзінаццаць гарадоў, у тым ліку Гуанчжоу, дзе пражываюць больш за 18 мільёнаў чалавек.

Намеснік дырэктара кампаніі LN Commerce and Tourism Group Фэн Кайюнь: “Як дзяржаўны кангламерат, які ахоплівае рознічны гандаль, турызм, атэлі, выставы і прадукты харчавання, мы прапануем мноства сцэнарыяў для тэсціравання лічбавага юаня. За апошнія пяць дзён у нас прайшло больш за пяць тысяч такіх транзакцый на агульную суму адзін мільён юаняў. Нам не трэба плаціць камісію за апрацоўку іншым платформам, лічбавы юань таксама памяншае нашы выдаткі".

Аналітыкі гавораць, што лічбавая валюта павысіць эфектыўнасць і самадастатковасць плацежных сістэм Кітая, а таксама будзе садзейнічаць пашырэнню доступу да фінансавых паслуг. Віртуальны юань немагчыма падрабіць, а ўсе транзакцыі з'яўляюцца празрыстымі. Для здзяйснення аплаты не патрэбен імгненны доступ да інтэрнэту.

У Гуанчжоу электронныя юані зараз можна выкарыстоўваць не толькі ў магазінах, але і ў грамадскім транспарце, а таксама ў якасці субсідый для пэўных высокакваліфікаваных спецыялістаў. Эксперты лічаць, што электронны юань будзе захопліваць усё новыя і новыя галіны прымянення, у тым ліку трансгранічныя транзакцыі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ