СААЗ: пандэмія COVID-19 застаецца глабальнай надзвычайнай сітуацыяй

2022-04-15 13:11:08
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Надзвычайны камітэт СААЗ па Covid-19 заклікаў урады па ўсім свеце не страчваць пільнасць. Распаўсюджанне віруса па-ранейшаму ўяўляе сур'ёзную небяспеку для сістэм аховы здароўя.

Выканаўчы дырэктар Праграмы СААЗ па надзвычайных сітуацыях у галіне аховы здароўя Майкл Раян сказаў: "Вірус працягвае муціраваць, мы проста не можам дазволіць сабе выпусціць яго з-пад увагі".

Многія краіны аслабляюць меры прафілактыкі і кантролю. Апошнія варыянты “амікрона” ўжо знайшлі ў Бельгіі, Германіі, Даніі і Вялікабрытаніі. Два новыя падвіды пацверджаны ў Паўднёвай Афрыцы. Органы аховы здароўя чакаюць пятую хвалю пандэміі да канца траўня.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ