Экіпаж "Шэньчжоу-13" прыбыў у Пекін пасля пасадкі капсулы ва Унутранай Манголіі

2022-04-18 13:19:58
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Экіпаж касмічнага карабля "Шэньчжоу-13" прыбыў у Пекін. Траіх касманаўтаў, якія адпрацавалі паўгадавую вахту на арбітальнай станцыі "Цяньгун", у сталічным аэрапорце сустрэлі сваякі, калегі і кіраўнікі кітайскай касмічнай праграмы. У найбліжэйшыя дні Чжай Чжыган, Ван Япін і Е Гуанфу пройдуць серыю медыцынскіх абследаванняў.

Пасадка капсулы праведзена ў аўтаномным раёне Унутраная Манголія. Гэтая місія стала самай працяглай за ўсю гісторыю пілатуемых касмічных палётаў у Кітаі. За 6 месяцаў на арбіце касманаўты здзейснілі два выхады ў адкрыты космас, правялі серыю эксперыментаў і пратэставалі працу ключавых сістэм кітайскай арбітальнай станцыі, будаўніцтва якой плануецца завяршыць да канца года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ