Штогадовая падзея на Хайнане праходзіць з захаваннем супрацьэпідэмічных нормаў

2022-04-20 13:45:41
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

З 20 па 23 красавіка ў астраўной правінцыі пройдзе Бааоскі азіяцкі форум. З-за пандэміі мерапрыемства будзе ў змешаным фармаце.

Першымі ў працу Бааоскага форуму ўцягнуліся больш за тысячу чалавек арганізатараў і персаналу. Канферэнц-комплекс на востраве Дун'юй у дэльце ракі Ваньцюань створаны спецыяльна для гэтай падзеі. Кампанія-аператар абслугоўвае яго круглы год.

На фоне пандэміі вельмі важнае значэнне набывае супрацьэпідэмічная праца. У адпаведнасці з патрабаваннямі прафілактыкі эпідэмій перад форумам усе ўдзельнікі і госці праходзяць абавязковую ідэнтыфікацыю. Замер тэмпературы, выкарыстанне масак і дэзінфекцыя рук — абавязковыя. Канферэнц-зона ўжо знаходзіцца на замкнёным цыкле, усе кантакты зведзены да мінімуму.

Валанцёры на форуме кажуць, што іх місія — сачыць за выкананнем гэтых мер. На сёлетнім форуме працуюць больш за тысячу чалавек персаналу, з іх 365 валанцёраў, як правіла, гэта студэнты мясцовых ВНУ. Усе работнікі атрымалі тры дозы вакцыны супраць каранавіруса.

Асноўныя падзеі форуму сёлета — "Разумная канферэнцыя" і "Зялёная канферэнцыя". Гатэль на Хайнане, які прымае сёлета гасцей, працуе на экалагічна чыстай энергіі, падтрымліваючы такім чынам навакольнае асяроддзе.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ