У Баао абмяркоўваюць супрацоўніцтва ў АЦР

2022-04-21 13:18:56
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Узаемныя інвестыцыі, свабодны гандаль і рэгіянальная інтэграцыя — эксперты Азіяцкага форуму ў Баао, які стартаваў сёння ў правінцыі Хайнань, бачаць у гэтых напрамках магчымасці паскарэння эканамічнага росту пасля пандэміі. На форуме адзначаюць: краіны рэгіёна без асаблівых цяжкасцей змогуць пераадолець наступствы пандэміі і дамагчыся хуткага аднаўленчага росту, але толькі агульнымі намаганнямі. Падмурак для гэтага ўжо падрыхтаваны. Мяркуючы па даных Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР, АСЕАН у пачатку года ўдалося вярнуцца на першае месца ў спісе найбуйнейшых гандлёвых партнёраў КНР.

Дырэктар Бааоскага азіяцкага форуму, намеснік губернатара правінцыі Хайнань Шэнь Даньян: "За апошнія тры дзесяцігоддзі развіццё краін АЦР адыграла вядучую ролю ў аднаўленні сусветнай эканомікі. У гэтым працэсе вельмі важна, каб адкрытасць садзейнічала развіццю, а ўзаемная выгада прыносіла бяспройгрышныя вынікі".

Спрыяе развіццю і Усебаковае рэгіянальнае эканамічнае партнёрства. Пагадненне аб яго стварэнні набыло сілу 1 студзеня, аб'яднаўшы 15 краін у найбуйнейшую ў Азіі зону свабоднага гандлю. З часам яго ўдзельнікі адменяць 90% тарыфаў, узгодняць агульныя правілы інтэлектуальнай уласнасці і электроннай камерцыі.

Былы намеснік генеральнага сакратара ААН Шамшад Ахтар: “Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён зараз займае лідзіруючыя пазіцыі ў барацьбе з гандлёвым пратэкцыянізмам. Калі казаць пра Усебаковае рэгіянальнае эканамічнае партнёрства, то гэта сапраўды ўнікальная пляцоўка. Яна аб'яднала 15 эканомік, на якія прыпадае вельмі вялікая доля сусветнага ВУП. Усё гэта можа надаць імпульс развіццю Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна і прынесці вялікую карысць сусветнаму гандлю".

Форум у Баао праводзіцца з 2001 года на востраве Хайнань і налічвае 28 краін-удзельніц з пераліку дзяржаў АЦР.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ