Удзельнікі Бааоскага азіяцкага форуму абмяркоўваюць перспектывы эканомікі Азіі і свету

2022-04-22 13:51:34
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Ключавыя тэмы Бааоскага азіяцкага форуму -- развіццё лічбавай эканомікі, міжнароднае супрацоўніцтва, а таксама новыя тэндэнцыі ў Азіі і ў свеце.

Геапалітыка, санкцыі і наступствы пандэміі прымусілі МВФ і Сусветны банк панізіць прагнозы глабальнага эканамічнага росту. Цяпер яго ацэньваюць у межах 3,6 працэнта. І хаця многія на гэтым фоне лічаць, што бягучы год зноў завершыцца стагнацыяй, кітайскія эксперты падкрэсліваюць, што ўсё не так дрэнна.

Дырэктар Інстытута сусветнай эканомікі і палітыкі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук Чжан Юйянь: «Не думаю, што рост сусветнай эканомікі на 3,6% павінен быць падставай для песімізму. За 10 гадоў да пандэміі гэты паказчык складаў каля 3%. Мы таксама апублікавалі справаздачу, у якой прагназуецца, што сярэднетэрміновыя і доўгатэрміновыя тэмпы росту сусветнай эканомікі складуць 3-3,5 працэнта, таму 3,6 працэнта -- добры вынік».

Эксперты Кітайскай акадэміі грамадскіх навук прагназуюць, што тэмпы росту ў рэгіёне дасягнуць 4,8 працэнта. Па парытэце пакупніцкай здольнасці на азіяцкія краіны будзе прыпадаць амаль палова сусветнай эканомікі. Усё гэта шмат у чым стала магчымым дзякуючы працэсу глабалізацыі.

Намеснік генеральнага сакратара ААН Лю Чжэньмінь: "Без глабалізацыі гэты свет не зможа выжыць. Летась аб'ём гандлю паміж Кітаем і ЗША толькі рос. Гэта паказвае, што нават дзяржаўнае ўмяшанне наўрад ці можа спыніць глабалізацыю".

У авангардзе развіцця Азіі па-ранейшаму знаходзіцца КНР. Па выніках першага квартала ВУП Кітая вырас на 4, 8% нягледзячы на ўспышкі эпідэміі ў некалькіх гарадах. У Баао падкрэсліваюць, што з пункту гледжання макраэканамічных даных эканоміка Кітая застаецца ўстойлівай і дазваляе меркаваць аб выкананні ўсіх доўгатэрміновых мэтаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ