Эксперт расказаў аб выніках місіі "Чан'э-5"

2022-04-25 14:26:32
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Сёння ў Кітаі адзначаюць Дзень касманаўтыкі. Намеснік начальніка Дзяржаўнага касмічнага ўпраўлення КНР У Яньхуа напярэдадні свята даў інтэрв'ю Медыякарпарацыі Кітая, у якім падзяліўся планамі краіны па далейшай рэалізацыі касмічнай праграмы. У прыватнасці, ён паведаміў, што ў планах — даследаванне астэроідаў, а таксама ўзяцце грунту з цёмнага боку Месяца.

У Яньхуа: "Адным з асноўных вынікаў місіі "Чан'э-5" стала пацвярджэнне здагадак аб тым, што на бачным з Зямлі баку Месяца каля 2 мільярдаў гадоў таму ўсё яшчэ назіралася вулканічная актыўнасць. Але што наконт адваротнага боку Месяца? Навукоўцы лічаць, што яго паверхня магла завяршыць фарміраванне 4 мільярды гадоў таму. Калі "Чан'э-6" прывязе ўзоры грунту адтуль, навукоўцы змогуць прааналізаваць іх і адказаць на гэтае пытанне. Цяпер мы абмяркоўваем план вяртання "Чан'э-6". Таксама мы спадзяёмся стварыць міжнародную месячную навуковую базу, кіраванне якой розныя краіны і арганізацыі маглі б ажыццяўляць разам. Мы спадзяёмся завяршыць даследаванні і пабудаваць шэраг неабходных аб'ектаў праз 10 гадоў, і за 10-15 гадоў пасля першага этапу пабудаваць універсальную навуковую станцыю з прыцягненнем розных краін і арганізацый, у тым ліку прыватны сектар. Трэцім этапам стане эксплуатацыя, станцыя забяспечыць добрыя навуковыя ўмовы для вучоных з усяго свету".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ