Ілан Маск купіў Twitter за 44 млрд долараў

2022-04-27 13:47:29
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Амерыканскі бізнесмен, заснавальнік Tesla і SpaceX Ілан Маск купляе Twitter за 44 млрд долараў. Савет дырэктараў сацсеткі пацвердзіў, што прыняў прапанову Маска аб пакупцы. Па ўмовах здзелкі, за кожную акцыю Twitter ён заплаціць 54,2 долара.

Аб гатоўнасці выкупіць кампанію Маск паведаміў яшчэ 14 красавіка. Мэтай пакупкі ён назваў не камерцыйную цікавасць, а жаданне стварыць платформу, якая карыстаецца максімальным даверам па ўсім свеце і дае кожнаму права на выказванне.

Ілан Маск быў і застаецца актыўным карыстальнікам сацсеткі. У яго больш за 80 млн падпісчыкаў і больш за 17 тыс. апублікаваных твітаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ