Медыякарпарацыя Кітая запусціла праект па працаўладкаванні выпускнікоў

2022-04-29 13:38:03
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Чунціне на паўднёвым захадзе КНР стартуе маштабны кірмаш вакансій. Гэта сумесны праект Медыякарпарацыі Кітая, Міністэрствы адукацыі і іншых профільных ведамстваў краіны. Арганізатары плануюць знайсці маладых спецыялістаў для вытворчага сектара ў новым раёне Лянцзян, які спецыялізуецца на развіцці лічбавых тэхналогій.

Свае рэзюмэ на анлайн-платформе ўжо размясцілі больш за мільён суіскальнікаў. Усе сумоўі праводзяць па інтэрнэце. Пры спампоўцы мабільнага дадатку і пераходзе на старонку кірмашу карыстальнік атрымлівае доступ да інфармацыі аб кампаніі і адкрытых у ёй вакансіях. Таксама ён можа ў гэтым дадатку адправіць рэзюмэ і звязацца з аддзелам кадраў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ