Кітайскі касмічны карабель "Цяньчжоу-4" прыстыкаваўся да арбітальнай станцыі "Цяньгун"

2022-05-11 11:14:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскі касмічны карабель "Цяньчжоу-4" паспяхова прыстыкаваўся да арбітальнай станцыі "Цяньгун". Яго запуск зрабілі ў ноч на аўторак у 1 гадзіну 56 хвілін па пекінскім часе з касмадрома Вэньчан у правінцыі Хайнань.

Намеснік галоўнага канструктара кітайскай касмічнай праграмы Лю Цзінь: "Ракета выйшла дакладна на зададзеную арбіту, усе паказчыкі ў норме. Такім чынам, створана добрая база для запуску наступнай пілатуемай місіі "Шэньчжоу-14" і для эфектыўнай працы тайканаўтаў на касмічнай станцыі".

Перад пачаткам місіі была праведзена вялікая работа, укаранёна вялікая колькасць тэхналагічных інавацый, адзначыў галоўны канструктар ракет серыі "Чанчжэн-7" Чэнь Танмін: "Для гэтай місіі была праведзена мадэрнізацыя 17 тэхналогій, у асноўным яны датычыліся павышэння надзейнасці палёту. Сёлета гэта першы запуск у рамках будаўніцтва касмічнай станцыі, і яго паспяховае правядзенне -- добры пачатак".

Дзякуючы найноўшым распрацоўкам удалося значна скараціць час палёту і стыкоўкі карабля з касмічнай станцыяй. У палёце "Цяньчжоу-4" правёў усяго 6,5 гадзін.

Намеснік камандзіра праграмы грузавых касмічных палётаў Пятага НДІ Кітайскай аэракасмічнай навукова-тэхнічнай карпарацыі Лі Чжыхуэй: "Мы плануем і далей скарачаць час палёту. Тэхналогіі дазваляюць зрабіць так, каб гэта займала ўсяго 2 гадзіны 15 хвілін".

"Цяньчжоу-4" даставіў на станцыю грузы для экіпажа касмічнага карабля "Шэньчжоў-14", запуск якога запланаваны на чэрвень. Удзельнікі місіі правядуць на арбіце паўгода.

Прадстаўнік групы падрыхтоўкі да запуску "Цяньчжоу-4" Цэнтра даследаванняў і падрыхтоўкі тайканаўтаў Ван Чуньхуэй: "Усяго там 175 каробак. 70% -- рэчы для тайканаўтаў, у асноўным ежа. А яшчэ адзенне, абутак".

Экіпаж "Шэньчжоу-14" будзе складацца з трох тайканаўтаў. Яны прадоўжаць будаўніцтва касмічнай станцыі і правядуць на борце серыю навуковых эксперыментаў.

Намеснік дырэктара касмадрома Січан Маа Ваньбаа: "Запланаваны яшчэ тры запускі, у рамках якіх да касмічнай станцыі адправіцца грузавы карабель "Цяньчжоу-5" і два лабараторныя модулі".

Цяперашні запуск стаў 22-м у рамках кітайскай праграмы пілатуемых палётаў і 420-м для ракет тыпу "Чанчжэн".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ