Кітайскія ўлады зрабілі справаздачу аб поспехах рэформ у краіне

2022-05-13 13:11:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Эканамічная моц Кітая за апошняе дзесяцігоддзе здзейсніла вялізны скачок. З такой заявай выступілі прадстаўнікі кіраўніцтва КНР на прэс-канферэнцыі. Чыноўнікі падкрэслілі, што Кітай умацаваў свае пазіцыі ў якасці другой эканомікі. ВУП краіны складае больш за 18 працэнтаў сусветнага. Уклад Кітая ў сусветны эканамічны рост у апошнія гады складае каля 30 працэнтаў. Афіцыйныя асобы таксама звярнулі ўвагу на поспех краіны ў барацьбе з крайняй галечай — 100 мільёнаў чалавек былі выведзены з-за рысы беднасці.

Вялікую ўвагу апошнія 10 гадоў дзяржава надавала падтрымцы інавацыйнай дзейнасці. Аб гэтым можна меркаваць на прыкладзе развіцця такіх сектараў, як космас, тэхналогіі 5G і высакахуткасныя чыгункі. Рост колькасці пагадненняў аб свабодным гандлі сведчыць аб тым, што Кітай стаў яшчэ больш адкрытым свету.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ