Каментар аналітычнай групы Медыякарпарацыі Кітая: «Амерыканскім палітыкам трэба вывучаць гісторыю»

2020-09-03 12:43:54
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

3 верасня адзначаецца 75-годдзе перамогі кітайскага народа ў Антыяпонскай вайне і Другой сусветнай вайне. За 14 гадоў вайны кітайскі народ прыняў нямала кровапралітных бітваў, якія забралі жыцці 35 мільёнаў чалавек. Кітай атрымаў перамогу над японскімі захопнікамі, унёс уклад у дасягненне канчатковай перамогі ў Другой сусветнай вайне. Народы ўсяго свету, якія выпрабавалі жахі вайны, цэняць мір і не жадаюць паўтарэння трагедыі. Сёння лейтматывам глабальнай парадку дня сталі мір і развіццё.

Аднак з-за пандэміі ў глабальнай эканоміцы і палітыцы адбыліся значныя перамены, некаторыя амерыканскія палітыкі сталі адкрыта раздзімаць «новую халодную вайну».

У 2020 годзе эпідэмія COVID-19 нанесла цяжкі ўдар па ўсім свеце. Дарадца Цэнтра кітайскіх інавацый у штаце Мічыган Том Уоткінс адзначыў, што, сутыкнуўшыся з COVID-19, міжнародная супольнасць павінна пакласці канец разладу і абвінавачванням, каб разам супрацьстаяць крызісу і яго разбуральным наступствам, як гэта было ў гады Другой сусветнай вайны.

На жаль, у ЗША, якія ў гады вайны ўваходзілі ў антыфашысцкую кааліцыю, сёння да ўлады прыйшлі такія палітыкі, як Майк Пампея. Ён і яму падобныя адракліся ад салідарнасці, бо менавіта гэта было самым каштоўным у гады Другой сусветнай вайны. Сёння палітыкі ў ЗША імкнуцца ўсімі спосабамі перакласці адказнасць за неэфектыўную супрацьэпідэмічную працу на іншыя краіны, што стварыла вялізныя перашкоды для аб'яднання намаганняў у глабальным супрацьстаянні эпідэміі. Праігнараваўшы заклікі міжнароднай супольнасці да мірнага развіцця, Майк Пампея і яму падобныя раструбілі на ўвесь свет пра «кітайскую пагрозу», справакаваўшы ідэалагічную канфрантацыю і заклікаючы да новай халоднай вайны з Кітаем. Гэта ўступае ў вострую супярэчнасць з асноўным лейтматывам глабальнага развіцця.

У цяперашні час свет сутыкаецца з сур'ёзнымі беспрэцэдэнтнымі пераменамі. Рознагалоссі паміж Кітаем і ЗША, па сутнасці, заключаюцца ў выбары падыходу, а таксама ў выбары прыярытэтаў: узаемавыгаднага супрацоўніцтва або гульні з нулявой сумай.

У глабальным кантэксце ўсе краіны нясуць агульную адказнасць за прадухіленне паўтарэння трагедый вайны. Сёлетні юбілей служыць напамінам важнасці ўсеагульнай падтрымкі міжнароднага парадку і сістэмы міжнародных адносін, цэнтральным звяном у якіх выступае ААН. Усе краіны павінны актыўна фарміраваць міжнародныя адносіны новага тыпу, заснаваныя на ўзаемавыгадным супрацоўніцтве, а таксама імкнуцца да міру і развіцця. У гэтым і заключаецца даніна павагі нашаму агульнаму мінуламу. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ