Сі Цзіньпін і У. Пуцін абмяняліся віншаваннямі з нагоды 75-годдзя перамогі ў Другой сусветнай вайне

2020-09-03 11:00:19
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у чацвер абмяняліся віншавальнымі тэлеграмамі з нагоды 75-й гадавіны перамогі ў Другой сусветнай вайне.

Сі Цзіньпін ў тэлеграме адзначыў, што ў вайне загінулі звыш 100 млн чалавек, заплаціўшы вельмі вялікую цану. Кітай і Расія, якія з'яўляліся галоўнымі палямі бітвы ў Азіі і Еўропе адпаведна, прынеслі велізарныя нацыянальныя ахвяры дзеля перамогі ў вайне і ўнеслі ў яе нязгасны гістарычны ўклад. Сяброўства паміж кітайскім і расійскім народамі, змацаваная крывёй у сумесных бітвах, заклала трывалую аснову для высокаўзроўневага развіцця міждзяржаўных адносін.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай і Расія нясуць важную адказнасць за мір і развіццё на планеце. Старшыня КНР выказаў гатоўнасць сумесна з У. Пуціным працягваць працаваць над паглыбленнем кітайска-расійскага стратэгічнага ўзаемадзеяння, разам з сусветнай супольнасцю абараняць вынікі Другой сусветнай вайны і міжнародную справядлівасць, спрыяць фарміраванню супольнасці з адзіным лёсам для ўсяго чалавецтва, каб наступныя пакаленні маглі жыць на планеце, дзе пануюць трывалы мір, бяспека і росквіт.

У. Пуцін адзначыў, што СССР і Кітай былі галоўнымі палямі бітвы супраць фашызму і мілітарызму, іх народы панеслі велізарныя ахвяры за поўную перамогу над агрэсарамі. У ходзе той вельмі цяжкай вайны паміж дзвюма краінамі і іх народамі склалася моцнае баявое сяброўства. Сёння гэты дух узаемадапамогі працягвае развівацца і спрыяе дынамічнаму развіццю расійска-кітайскіх адносін усеабдымнага партнёрства і стратэгічнага ўзаемадзеяння. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ