Дзяржсавет КНР прадставіў рэкамендацыі па інавацыйным развіцці знешняга гандлю

2020-11-10 13:40:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Дзяржсавет КНР 9 лістапада апублікаваў рэкамендацыі па інавацыйным развіцці нацыянальнага знешняга гандлю.

Прапанаваны меры садзейнічання развіццю гандлю па дзевяці напрамках, у тым ліку пошук новых шляхоў асваення міжнароднага рынку, аптымізацыю айчыннай структуры знешняга гандлю і павышэнне канкурэнтаздольнасці знешнегандлёвых кампаній.

Кітай павінен весці актыўныя перамовы і заключаць больш высокастандартных пагадненняў аб свабодным гандлі і рэгіянальным гандлі, эфектыўна выкарыстоўваючы новыя тэхналогіі і каналы для асваення міжнароднага рынку.

Варта засяродзіцца на павышэнні якасці гандлю ва ўсходніх раёнах краіны, павялічыць долю гандлю ў цэнтральных і заходніх раёнах, пашыраць адкрытасць паўночна-ўсходніх раёнаў, адначасова ўносячы інавацыі ў механізмы міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.

Неабходна ўзмацніць сістэматычнае кіраўніцтва прадпрыемствамі розных тыпаў, каб павысіць канкурэнтаздольнасць як буйных знешнегандлёвых кампаній, так і сярэдніх і малых прадпрыемстваў.

Акрамя таго, рэкамендаваныя меры па аптымізацыі структуры экспарту і імпарту, укараненні інавацыйных формаў гандлю і стварэнні пляцовак для стымулявання знешняга гандлю.

Сёлета Кітаю ўдалося захаваць стабільнасць у знешнегандлёвай сферы, нягледзячы на збоі з-за пандэміі COVID-19.

Паводле даных мытнай службы, за першыя 10 месяцаў 2020 года кітайскі знешні гандаль таварамі вырас на 1,1% у гадавым вылічэнні. У параўнанні з трохквартальным паказчыкам, які склаў 0,7 прац, тэмп росту паскорыўся.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ