Выпушчана кіраўніцтва па падтрымцы будаўніцтва паказальнай зоны сацыялізму з кітайскай спецыфікай ў Шэньчжэне

2020-11-10 13:41:47
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Вярхоўны суд Кітая паабяцаў у поўнай меры выкарыстаць функцыі судоў для падтрымкі горада Шэньчжэнь / правінцыя Гуандун, Паўднёвы Кітай / у будаўніцтве перадавой паказальнай зоны сацыялізму з кітайскай спецыфікай, адзначана ў апублікаваным кіраўніцтве.

Кіраўніцтва, выпушчанае Вярхоўным судом КНР, складаецца з 33 пунктаў, падзеленых на шэсць частак, у якіх даецца тлумачэнне агульнага накірунку і мер, неабходных для прыняцця народнымі судамі, у мэтах падтрымкі і абароны будаўніцтва пілотнай паказальнай зоны.

Кіраўніцтва падтрымлівае рэформу сістэмы кіравання зямельнымі рэсурсамі, заклікаючы да належнага вырашэння спрэчак у шэрагу пытанняў землекарыстання, а таксама спрыяючы законнай перадачы зямельных рэсурсаў у горадзе Шэньчжэнь.

У дакуменце падкрэсліваецца важнасць забеспячэння збалансаваных працоўных адносін у перадавой зоне і ў той жа час неабходнасць удасканалення судовай палітыкі і правілаў вырашэння спрэчак па пытаннях працоўнага часу і заработнай платы.

Неабходныя намаганні па паляпшэнні працоўнага механізму правасуддзя для барацьбы з незаконным прыцягненнем грашовых сродкаў, здзелкамі з выкарыстаннем інсайдэрскай інфармацыі і іншымі відамі фінансавых злачынстваў, гаворыцца ў кіраўніцтве.

У кіраўніцтве падкрэсліваецца неабходнасць намаганняў судовых органаў па стварэнні здаровага дзелавога асяроддзя ў Шэньчжэне для абароны законных правоў і інтарэсаў прадпрымальнікаў, а таксама інтэлектуальнай уласнасці.

У кіраўніцтве таксама прапануецца пакет мер па ажыццяўленні рэформаў у такіх галінах, як паляпшэнне працэсуальнага парадку, укараненне сістэмы судовай адказнасці і сістэматычнага кіравання персаналам.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ