Каментар: Імпартная ЭКСПА - вялізны кітайскі рынак для свету, які развіваецца

2020-11-10 13:51:11
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Піва і кава з Анголы, іранскія дываны ручной работы, аліўкавае мыла з Лівана ... На Трэцяй міжнароднай кітайскай імпартнай выставе, што праходзіць у Шанхаі, дэманструюцца не толькі дзіўныя супер-тэхналогіі будучыні, але і аграпрадукцыя і мастацкія вырабы ручной працы з усяго свету, у прыватнасці, шырокі асартымент тавараў прадстаўлены краінамі, якія развіваюцца, і найменш развітымі краінамі. «Спадзяюся, што на выставе я змагу заключыць здзелкі з буйнымі заказчыкамі», - сказаў карэспандэнту «Расія-Кітай: галоўнае» бізнэсмэн з Афганістана, які займаецца гандлем шафранам.

«ЭКСПА - гэта залатая брама ў велізарны кітайскі рынак» - гэтую фразу пастаянна паўтараюць бізнесмены, занятыя ў рознічным гандлі. Так, востры соус з Руанды стаў папулярным у Кітаі дзякуючы платформе электроннай камерцыі ў першай ЭКСПА ў 2018 годзе. Пачынаючы з таго часу, стабільны паток заказаў прыносіць прыкметны прыбытак камерсантам з Руанды.

Падобных гісторый шмат. Падчас дзвух апошніх імпартных ЭКСПА Міжнародны гандлёвы павільён, які адкрыты ААН сумесна з Сусветнай гандлёвай арганізацыяй, запрасіў да ўдзелу ў кірмашах каля 100 сярэдніх і малых прадпрыемстваў з больш за 20 найменш развітых краін.

У цяперашняй ЭКСПА прымаюць удзел прадстаўнікі з 30 найменш развітых краін, агульная плошча іх выставачных стэндаў перавышае 4 тысячы квадратных метраў. Гэта асабліва значна ва ўмовах пандэміі, што працягваецца.

Жнівеньская статыстыка СГА паказала, што ў другім квартале гэтага года ў сусветным рознічным гандлі наступіў «беспрэцэдэнтны спад» з 2007 года. Па папярэдніх падліках ААН, у гэтым годзе ва ўсім свеце больш за 71 мільён чалавек ізноў апынуліся ў стане крайняй галечы. Чалавецтва сутыкнулася з сур'ёзнымі праблемамі падчас рэалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця ААН да 2030 года. У той жа час Кітай, пераадолеўшы негатыўныя наступствы эпідэміі, у тэрміны праводзіць міжнародную імпартную ЭКСПА, прадаставіўшы для свету свой велізарны рынак і магчымасці для развіцця, што стала сапраўдным выратаваннем для краін свету, што развіваююца, якія і без таго адстаюць у развіцці.

«У Кітаі многа правінцый і велізарнае насельніцтва, мой чай -цудоўнай якасці, ён напэўна будзе добра прадавацца», - упэўнена кажа гандляр чаем з М'янмы. Сапраўды, у Кітаі не толькі самы буйны рынак у свеце, але шырокія патэнцыйныя магчымасці для развіцця.

Як адзначыў афіцыйны прадстаўнік Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) Кіт Роквел, «На Кітайскай міжнароднай імпартнай ЭКСПА прадстаўлены прадпрыемствы з найменш развітых краін свету, іх удзел дае ім шанец далучыцца да сусветнай гандлёвай сістэмы».

Відавочна, што намаганні Кітая спрыяюць паляпшэнню дысбалансу ў глабальным развіцці для таго, каб, у канчатковым рахунку, дасягнуць усеагульнага развіцця. Гэта практычны крок Кітая на шляху да супольнасці адзінага лёсу.

Як гаворыцца ў вядомым кітайскім выслоўі, адна кветка вясны не робіць. Сусветная супольнасць у чарговы раз пераканалася, што Кітай рэальнымі дзеяннямі паказвае, якой павінна быць буйная дзяржава.

У рэкамендацыях ЦК КПК па распрацоўцы 14-га пяцігадовага плана сацыяльна-эканамічнага развіцця, ухваленым на 5-м пленуме ЦК КПК 19-га склікання, адзначаецца, што Кітай надасць больш увагі інавацыям, адкрытасці і супрацы. Зразумела, што гэтыя прынцыпы ва ўмовах абвастрэння дэглабалізацыйных працэсаў стануць стабілізатарам глабальнай сістэмы свабоднага гандлю.

Дзякуючы правядзенню Кітайскай міжнароднай імпартнай ЭКСПА Кітай прыкладае максімум намаганняў для таго, каб ператварыць свой унутраны рынак у сусветны, агульны і даступны рынак для ўсіх. Адстойваючы прынцыпы пашырэння адкрытасці і сумеснага развіцця, Кітай зможа апынуцца надзейнай апорай для свету.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ