Цэнтр беларуска-кітайскіх міжкультурных камунікацый адкрылі ў беларускім горадзе Пінск

2020-11-10 15:53:18
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На днях у беларускім горадзе Пінск у Палескім дзяржаўным універсітэце адкрылі Цэнтр беларуска-кітайскіх міжкультурных камунікацый. Пра гэта кар. агенцтва Сіньхуа паведамілі ва ўніверсітэце.

Цэнтр быў адкрыты ў рамках праграмы супрацоўніцтва з Фуцзянскім універсітэтам і ўніверсітэтам Цюйфу. Кітайскі бок, як надзейны партнёр павіншаваў Палескі дзяржаўны універсітэт праз відэазварот, у якім выказаў імкненне да далейшага супрацоўніцтва паміж універсітэтамі.

Асноўная мэта Цэнтра - папулярызацыя кітайскай культуры і прадастаўленне шырокага доступу ўсім зацікаўленым у вывучэнні кітайскай мовы, пашырэнне кругагляду і паглыбленне ведаў па гісторыі і культуры Кітая. У сувязі з адкрыццём новага аб'екта ў пінчукоў пашыраюцца магчымасці для вывучэння кітайскай мовы. Акрамя студэнтаў універсітэта, плануецца набіраць групы школьнікаў і дарослых слухачоў.

Арганізатарам Цэнтра была кафедра міжкультурных камунікацый пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры Вольгі Жылевіч. Яна адзначыла, што кабінет стане для студэнтаў-кітаязнаўцаў утульным месцам, дзе можна будзе сустрэць кітайскіх гасцей, сабрацца разам у дыскусійным клубе, кінаклубе, удасканаліць свае навыкі ў кітайскай каліграфіі ў гуртку "Кітайская пісьменнасць" і правесці навуковыя семінары.

Мерапрыемствы па адкрыцці цэнтра таксама ўключалі выставу работ Пінскай дзіцячай мастацкай школы ім. Напалеона Орды і Навамышскай дзіцячай школы мастацтваў, чытанне паэтычных твораў сучасных кітайскіх аўтараў, майстар-класы па іерагліфіке і вырабу кітайскіх ліхтарыкаў, прэзентацыя кітайскай філасофіі, конкурсы і віктарыны сярод студэнтаў, якія вывучаюць кітайскую мову.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ