Кітайскі зонд "Чан'э-4" аднавіў працу на 24-ы месяцовы дзень

2020-11-10 15:54:52
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пасадачны модуль і месяцаход кітайскага зонда "Чан'э-4" аднавілі працу на 24-ы месяцовы дзень на адваротным баку адзінага натуральнага спадарожніка Зямлі.

Як паведамілі ў Цэнтры месяцовых даследаванняў і касмічнай праграмы пры Кітайскім нацыянальным касмічным упраўленні, пасадачны модуль "прачнуўся" ў аўторак а 03:12 па пекінскім часе, а месяцаход "Юйту-2" / "Нефрытавы заяц-2" / - у панядзелак у 10 : 17.

Зонд "Чан'э-4" 3 студзеня 2019 года здзейсніў мяккую пасадку на адваротным баку Месяца і правёў там 677 зямных сутак.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ