Вышэйшы заканадаўчы орган КНР прыняў рашэнне аб кваліфікацыі членаў Заканадаўчага савета САР Сянган

2020-11-12 15:20:15
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На 23-й сесіі ПК УСНП 13-га склікання, якая завяршылася ў сераду, было прынята рашэнне аб кваліфікацыі членаў Заканадаўчага савета САР Сянган (Ганконг). У адпаведнасці з прынятай нормай, дыскваліфікацыі неадкладна падвергліся чатыры дэпутата Заканадаўчага сходу Сянгана.

Сярод асноўных прычын для пазбаўлення сянганцаў дэпутацкага мандата фігуруюць антыдзяржаўныя дзеянні. Да такіх аднесены прасоўванне ідэі т. зв. «Незалежнасці Сянгана», адмову прызнаць суверэнітэт КНР над астраўным мегаполісам, заклікі да замежнага ўмяшання ў справы Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна, якія з'яўляюцца ўнутранымі справамі Кітая, а таксама іншыя дзеянні, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы Сянгана і КНР.

Як адзначаюць назіральнікі, новая рэзалюцыя дазволіць Пекіну ўзмацніць кантроль за палітычнай сітуацыяй у САР Сянган.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ