Цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый створаны ў Кітайска-беларускім індустрыяльнага парку "Вялікі камень"

2020-11-12 15:33:07
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці і адміністрацыя Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень" падпісалі пагадненне аб стварэнні на тэрыторыі парку Цэнтра падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ). Подпісы пад дакументам паставілі генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў і кіраўнік адміністрацыі парку Аляксандр Ярашэнка. Пра гэта ў сераду паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі.

Дзейнасць новай структуры на тэрыторыі індустрыяльнага парка спросціць даследчыкам пошук інфармацыі аб існуючых навуковых дасягненнях і актывізуе навуковую працу маладых навукоўцаў і стартап-арганізацый. Зараз усе жадаючыя супрацоўнікі рэзідэнтаў парку атрымаюць бясплатны доступ да патэнтных і непатентных баз даных Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, НЦІУ і іншых тэматычных рэсурсаў. Пры неабходнасці карыстальнікам акажуць дапамогу з пошукам патрэбных матэрыялаў, правядуць навучальныя мерапрыемствы па працы з базамі даных.

Міжнародны праект па стварэнні сеткі цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый ініцыяваны яшчэ ў 2009 годзе Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці. Ён накіраваны на развіццё інавацыйнага патэнцыялу краін і рэгіёнаў праз забеспячэнне інфармацыйнай і навукова-метадычнай падтрымкай карыстальнікаў паслуг ЦПТІ ў сферы навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці. У цяперашні час у Беларусі працуе восем цэнтраў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ