Каментар: Кітайская ініцыятыва "чатырох супольнасцяў" вызначае накірунак развіцця ШАС

2020-11-12 15:50:54
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па выніках пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), якое прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі 10 лістапада 2020 года, была адобрана Маскоўская дэкларацыя, шэсць заяў і пакет шматпрофільных дакументаў.

Выступаючы на пасяджэнні з праграмнай прамовай, старшыня КНР Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць падтрымліваць і развіваць «Шанхайскі дух», высунуўшы ініцыятыву «чатырох супольнасцяў». Гэта не толькі вызначае будучы напрамак далейшага развіцця ШАС, але і ўзбагачае ідэю супольнасці адзінага лёсу чалавецтва, маючы глыбокае значэнне для захавання рэгіянальнага і глабальнага міру і развіцця.

Цяперашні саміт ШАС прайшоў на фоне пандэміі каронавіруснай інфекцыі і ўзмацнення унілатэралізму і пратэкцыянізму. У гэты складаны момант краіны-члены ШАС, на якія прыпадае больш за 20% ад агульнага сусветнага ВУП і 40% агульнага насельніцтва, становяцца адной з апорных сіл усяго свету.

Адказваючы на пытанне, як развіваць «Шанхайскі дух» у новай міжнароднай архітэктоніцы, кіраўнік КНР упершыню выказаў ідэю аб фарміраванні супольнасці ўсеагульнай аховы здароўя, бяспекі, сумеснага развіцця і гуманітарнай падтрымкі. Дадзеная канцэпцыя раскрывае сутнасць ШАС і прадстаўляе кітайскі варыянт для пераадолення глабальнага крызісу.

Каментуючы кітайскую ідэю, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута Далёкага Усходу РАН Уладзімір Пятроўскі адзначыў, што гэтая ідэя дапаможа краінам-сябрам ШАС вызначыць агульную стратэгію супрацьстаяння выклікам.

Кітайскі бок у чарговы раз падкрэсліў неабходнасць падтрымліваць ключавую ролю СААЗ, выступаць супраць палітызацыі пандэміі, актыўна адгукацца на запыты краін ШАС з нагоды вакцыны ад COVID-19, прапанаваўшы стварыць пастаянную гарачую лінію. Гэтыя прапановы, без сумненняў, дазволяць умацавацца даверу паміж краінамі-сябрамі арганізацыі ў плане пераадолення пандэміі і ліквідацыі яе наступстваў.

Перад усімі членамі ШАС стаіць агульная задача аднаўлення эканомікі ва ўмовах пандэміі. У 3-й Кітайскай міжнароднай імпартнай выставе, якая прайшла з 5 па 10 лістапада ў Шанхаі, у анлайн-і афлайн-рэжыме прынялі ўдзел каля 200 кампаній з краін-членаў ШАС, а таксама краін-назіральнікаў і партнёраў па дыялогу дадзенай арганізацыі, прадэманстраваўшы цвёрды намер і далей паглыбляць супрацоўніцтва.

Каб пашырыць шлях практычнага супрацоўніцтва для ШАС, Кітай высунуў такія ініцыятывы, як спалучэнне ініцыятывы інтэграцыйнага развіцця «Адзін пояс, адзін шлях» з нацыянальнымі стратэгіямі сацыяльна-эканамічнага развіцця розных краін, а таксама садзейнічанне ўмацаванню супрацоўніцтва паміж усімі зацікаўленымі краінамі ў такіх галінах, як лічбавая эканоміка, электронная камерцыя, штучны інтэлект і г. д.

На думку генеральнага сакратара ШАС Уладзіміра Норава, тое, што Кітай паскарае рэалізацыю новай мадэлі развіцця, у якой унутраны рынак займае цэнтральнае месца, а разам са знешнім рынкам спрыяе ўзаемнаму развіццю - такі падыход будзе садзейнічаць больш якаснаму развіццю краіны і забяспечваць найбольшыя магчымасці для садзейнічання сумеснаму развіццю ўсіх краін. ШАС, якой у 2021 годзе споўніцца 20 гадоў, будзе захоўваць жыццяздольнасць у перспектыве. Яе краіны-члены, якія стаяць перад тварам разнастайных пагроз і выклікаў бяспекі нетрадыцыйнага характару, будуць прыкладаць яшчэ больш намаганняў для ўмацавання супрацоўніцтва ў галіне бяспекі, эканомікі, гандлю, гуманітарных навук і г.д.

Як эфектыўная поўнафарматная рэгіянальная арганізацыя, ШАС прыхільная агульнаму развіццю і пабудове больш цеснай супольнасці адзінага лёсу на карысць народаў рэгіёну і ўсяго свету, адмаўляючыся ад усялякіх думак пра гульню з нулявой сумай, пратэкцыянізму і стварэння блокаў. Як член-заснавальнік ШАС, Кітай уступае ў новы этап развіцця і заклікае ўсе члены-краіны арганізацыі скарыстацца новымі магчымасцямі для развіцця, а таксама паглыбіць супрацоўніцтва, кіруючыся прынцыпам «Шанхайскага духу» унесці яшчэ больш істотны ўклад у сусветнае развіццё.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ