Каментар: 3-я Кітайская міжнародная імпартная выстава пацвердзіла немагчымасць «разрыву з Кітаем»

2020-11-12 15:53:43
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На палях 3-яй Кітайскай міжнароднай імпартнай выставы, якая прайшла ў Шанхаі з 5 па 10 лістапада, былі заключаны папярэднія дамовы па набыцці ў наступныя 12 месяцаў тавараў і паслуг на агульную суму 72,62 млрд. дол. ЗША.

У параўнанні з мінулым годам сума вырасла на 2,1%. Факты зноў паказваюць на тое, што кітайская ЭКСПА, з'яўляючыся адкрытай глабальнай пляцоўкай, выступае магутным інструментам аднаўлення і выбудоўвання бізнес-ўзаемадзеяння і дорыць надзею на аднаўленне сусветнай эканомікі на фоне распаўсюджвання пандэміі каронавіруснай інфекцыі.

У цяперашняй выставе зноў прынялі ўдзел 80% з тых кампаній, якія прысутнічалі ў папярэдніх двух мерапрыемствах. Па колькасці кампаній-удзельнікаў ЗША занялі трэцяе месца, але па ліку прадстаўленых амерыканскімі экспанентамі тавараў і паслуг Злучаныя Штаты выйшлі на першую пазіцыю. Так, амерыканскі брэнд Coach атрымаў заказы на суму 310 млн. долараў ЗША, што вышэй за паказчык мінулага года, - паведаміў прадстаўнік гэтага амерыканскага брэнда.

Мяркуючы па велізарнай суме папярэдніх пагадненняў лёгка зразумець патэнцыял гіганцкага кітайскага рынку. Асабліва ва ўмовах працягу глабальнага распаўсюджвання COVID-19. Папулярны ў Кітаі лайв-стрымінг па продажах і прэзентацыі тавараў дэманструе высокія спажывецкія магчымасці і запыты кітайскіх спажыўцоў. Больш за тое, аптымізацыя апрацоўчай прамысловасці ў Кітаі і эфектыўнае ўзаемадзеянне ланцугоў вытворчасці і збыту ў краіне робяць кітайскі рынак яшчэ больш перспектыўным.

Аналітыкі паказваюць, што інавацыі адыгрываюць усё больш важную ролю ў стымуляванні сацыяльна-эканамічнага развіцця КНР. Сукупны аб'ём выдаткаў Кітая на НДВКП у 2019 г. склаў 2,17 трлн. юаняў (каля 320 млрд. дол. ЗША) што складае 2,19% ВУП краіны. Гэты паказчык, увогуле, адпавядае сярэдняму ўзроўню па ЕС у гэтай сферы. Кітай, займаючы 15-е месца ў сусветным рэйтынгу індэкса інавацый, здабыў новую дынаміку развіцця ў будаўніцтве інавацыйнага дзяржавы.

На ЭКСПА было прадстаўлена 411 інавацыйных прадуктаў, тэхналогій і паслуг. Відавочна, што замежныя кампаніі асабліва цэняць менавіта інавацыйнае ўзаемадзеянне з Кітаем.

Важна падкрэсліць тое, што КНР мае намер і надалей пашыраць сферу адкрытасці, тым самым узяўшы на сябе новыя абавязацельствы і адпаведную адказнасць. На выставе былі анансаваныя чатыры новыя меры па ўсебаковым пашырэнні адкрытасці з тым, каб Кітай стаў рынкам, адкрытым для ўсяго свету.

Па заканчэнні 3-яй ЭКСПА некалькі сотняў замежных кампаній выказалі жаданне ўдзельнічаць у наступнай 4-й Кітайскай міжнароднай імпартнай выставе. Больш за тое, каля сотні экспанентаў забраніравалі стэнды на наступныя тры выставы. Усе яны жадаюць ухапіць як мага больш магчымасцяў развіцця, створаных Кітаем, які знаходзіцца на шляху будаўніцтва сацыялістычнай мадэрнізацыі. На гэтым фоне відавочна, што т. зв. «Разрыў з Кітаем», пра які апошнім часам кажа Захад, - гэта проста пустыя словы.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ