​Кітай надае вялікае значэнне бяспецы і эфектыўнасці вакцын ад COVID-19

2020-11-13 16:04:48
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай надае вялікае значэнне бяспецы і эфектыўнасці вакцын ад COVID-19 і строга выконвае міжнародныя стандарты і адпаведныя законы і правілы. Пра гэта на штодзённым брыфінгу для прэсы заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь.

Дыпламат зрабіў гэтую заяву пасля таго, як бразільскі рэгулятар у галіне аховы здароўя ухваліў аднаўленне клінічных выпрабаванняў распрацаванай у Кітаі вакцыны ад каронавіруса. Раней гэтыя выпрабаванні былі прыпыненыя тэрмінам на два дні.

"Мы рады, што ў Бразіліі аднавілася трэцяя фаза клінічных выпрабаванняў вакцыны ад COVID-19", - сказаў Ван Вэньбінь.

Ён дадаў, што чатыры кітайскія пробныя вакцыны ўжо ўступілі ў трэцюю фазу клінічных выпрабаванняў у некалькіх краінах і што ўсе гэтыя вакцыны, па папярэдніх даных, з'яўляюцца бяспечнымі.

"Многія краіны высока ацанілі вакцыны, распрацаваныя ў Кітаі", - адзначыў афіцыйны прадстаўнік, дадаўшы, што кітайскія кампаніі прыкладаюць усе намаганні для распрацоўкі вакцын ад COVID-19 у адпаведнасці з законам навукі і кантрольнымі патрабаваннямі.

"Кітай і Бразілія наладзілі паспяховае супрацоўніцтва ў барацьбе з пандэміяй, і, на нашу думку, супрацоўніцтва дзвюх краін у гэтай галіне зробіць унёсак у тое, што і нашы дзве краіны, і ўвесь свет зможа атрымаць перамогу над COVID-19", - падкрэсліў Ван Вэньбінь.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ