Кітай запусціў новы спадарожнік мабільнай сувязі

2020-11-13 16:07:50
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай 12 лістапада паспяхова запусціў новы спадарожнік мабільнай сувязі з касмадрома Січан у правінцыі Сычуань / Паўднёва-Заходні Кітай /.

Спадарожнік "Цяньтун-1-02" быў запушчаны ў 23:59 па пекінскім часе з дапамогай ракеты-носьбіта "Чанчжэн-3Б" / Long March-3B /.

Цяньтун-1-- гэта спадарожнікавая сістэма мабільнай сувязі, самастойна распрацаваная і вырабленая ў КНР. Яна складаецца з касмічнага сегмента, наземнага сегмента і карыстальніцкага тэрмінала.

З дапамогай спадарожніка "Цяньтун-1-02", распрацаванага Кітайскай акадэміяй касмічных тэхналогій, будзе створана мабільная сетка, аснашчаная наземным абсталяваннем. Яна дазволіць прадастаўляць на сталай аснове і пры любых умовах надвор'я якасныя паслугі мабільнай сувязі, уключаючы перадачу галасавых, кароткіх паведамленняў і даных на тэрыторыі Кітая і сумежных раёнаў, Блізкага Усходу, Афрыкі і іншых адпаведных рэгіёнаў, а таксама ў большай частцы акваторыі Ціхага і Індыйскага акіянаў .

Гэты пуск стаў 352-м па ліку, выкананым з дапамогай ракеты серыі Чанчжэн.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ