Пудун адзначае 30-годдзе грандыёзнымі планамі

2020-11-13 16:15:48
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

«Піянерам рэформаў і адкрытасці на больш высокім узроўні, авангардам у пабудове мадэрнізаванай сацыялістычнай дзяржавы» назваў шанхайскі раён Пудун старшыня КНР Сі Цзіньпін, выступаючы 12-га лістапада на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 30-годдзю гэтай новай тэрыторыі.

Сапраўды, статыстыка развіцця Пудуна за апошнія 30 гадоў - дзівіць. Гэта прыцягненне замежнага капіталу на суму больш за трыльён долараў, больш за 36 тыс. прадпрыемстваў з удзелам замежных інвестыцый, сярод якіх амаль 350 найбуйнейшых транснацыянальных кампаній.

Як заявіў лідар Кітая, значныя вынікі, дасягнутыя Пудунам за 30 гадоў, дэманструюць перавагу сацыялістычнай сістэмы з кітайскай спецыфікай і даюць найбольш яркі практычны прыклад рэформаў, адкрытасці і сацыялістычнай мадэрнізацыі Кітая.

З самага пачатку развіцця раён Пудун паставіў сабе мэту стаць кітайскім «акном у свет». Менавіта тут з'явілася першая ў краіне зона свабоднага гандлю, першы банк з замежнымі інвестыцыямі, а таксама першая замежная страхавая кампанія - Allianz China Holding.

Нагадаем, што 29 верасня ў 2013 годзе менавіта ў Пудуне была створана першая ў Кітаі эксперыментальная зона свабоднага гандлю, запушчаны першы ў краіне негатыўны спіс, рэгламентаваны доступ замежных інвестыцый на рынак Кітая.

Успамінаючы здзяйсненні шанхайскага раёна Пудун, старшыня КНР Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць паглыблена праводзіць палітыку адкрытасці высокага ўзроўню і павышаць новыя перавагі ў міжнародным супрацоўніцтве і канкурэнцыі.

Міжнародная супольнасць прыняла да ўвагі тое, што Сі Цзіньпін таксама падкрэсліў перспектыўнасць новага раёна Ліньган Шанхайскай пілотнай зоны свабоднага гандлю.

Эксперты ўпэўнены: у наступныя 30 гадоў мір убачыць больш энергічны Пудун і ўвесь Кітай у цэлым, і падзеліцца вялікай колькасцю шанцаў сумеснага развіцця.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ