Кітай узмацняе меры па прадухіленні перадачы COVID-19 праз харчовыя прадукты

2020-11-17 11:01:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Міністэрства транспарту КНР выпусціла інструкцыю па прадухіленні перадачы новай COVID-19 праз імпартныя харчовыя прадукты халадовага ланцуга, якія перавозяцца аўтадарожным і водным транспартам. Міністэрства патрабуе ад усіх кампаній, докаў і грузавых тэрміналаў, якія ўдзельнічаюць у лагістыцы, абараніць работнікаў перадавой лініі: забяспечыць выдачу ахоўнай амуніцыі, вымярэнне тэмпературы і рэгулярнае тэсціраванне на нуклеінавыя кіслаты.

Паводле інструкцыі, трэба захаваць больш строгія меры дэзінфекцыі пры транспарціроўцы; транспартныя сродкі з імпартнымі прадуктамі, уключаючы аўтафургоны, судны і кантэйнеры, павінны праходзіць дэзінфекцыю на рэгулярнай аснове. Таксама патрабуецца стварыць сістэму інфармацыйнай рэгістрацыі для больш эфектыўнага адсочвання людзей, грузаў і транспартных сродкаў.

У Кітаі павысіліся рызыкі заражэння COVID-19 праз увезеныя з-за мяжы харчовыя прадукты. 15 лістапада тэсты на COVID-19 упакаваных узораў імпартных замарожаных морапрадуктаў і імпартнай замарожанай свініны, узятыя ў правінцыях Шаньдун і Шэньсі, далі станоўчы вынік. Сумесны механізм прафілактыкі і кантролю эпідэміі апублікаваў план па ажыццяўленні суцэльнага, замкнёнага кантролю імпарту харчовых прадуктаў халадовага ланцуга. Галоўнае мытнае ўпраўленне КНР паведаміла аб прыпыненні імпарту харчовых прадуктаў ад 99 вытворцаў з 20 краін, дзе былі выяўлены ачагі COVID-19 сярод персаналу.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ