Новы суперкамп'ютарны цэнтр Кітая прайшоў прыёмку

2020-11-25 11:28:33
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Новы нацыянальны суперкамп'ютэрны цэнтр нядаўна прайшоў афіцыйную прыёмку ў горадзе Чжэнчжоу, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хэнань / Цэнтральны Кітай /, і стаў новым драйверам інавацый у краіне, паведамілі ў аўторак мясцовыя ўлады.

Гэта сёмы нацыянальны суперкамп'ютэрны цэнтр Кітая пасля аналагічных цэнтраў у гарадах Цяньцзінь, Чанша, Шэньчжэнь, Цзінань, Гуанчжоу і Усі, адзначылі ва Упраўленні навукі і тэхнікі прав. Хэнань.

Цэнтр аснашчаны найноўшымі высокапрадукцыйнымі камп'ютарамі.

Нацыянальны суперкамп'ютэрны цэнтр мае вялікае значэнне для садзейнічання навукова-тэхнічным інавацыям у гэтай правінцыі, для прасоўвання наперад прамысловай трансфармацыі і мадэрнізацыі, а таксама для садзейнічання якаснаму эканамічнаму развіццю, сказаў афіцыйны прадстаўнік упраўлення.

Цэнтр будзе распрацоўваць прыкладанні ў галіне лічбавай эканомікі, сацыяльнага кіравання, экалагічнага кіравання, вытворчасці высокатэхналагічнага абсталявання і штучнага інтэлекту, каб падтрымаць сацыяльна-эканамічнае развіццё Хэнані і раёнаў, прылеглых да яе, дадаў прадстаўнік.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ