Кітай пашырыць маштабы пробных пляцовак для двух праграм па доступе да замежных актываў

2020-11-30 11:07:56
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай пашырыць маштабы пробных пляцовак для двух праграм, якія дазваляюць кітайскім інвестарам атрымаць доступ да замежных актываў. Пра гэта заявілі ў Дзяржаўным упраўленні валютнага кантролю КНР.

Па заяве ведамства, у бліжэйшай будучыні ў такіх гарадах, як Пекін, Шанхай і Шэньчжэнь, будуць пашыраны маштабы пробных пляцовак для двух праграм доступу да інвесціравання за мяжой: "Кваліфікаванае ўнутранае таварыства з абмежаванай адказнасцю" і "Кваліфікаванае ўнутранае інвестыцыйнае прадпрыемства".

Гэты крок накіраваны на далейшае задавальненне патрэбаў кітайскіх інвестараў у размяшчэнні інвестыцый па ўсім свеце, гаворыцца ў заяве.

Па звестках ведамства, Кітай таксама плануе запусціць пілотную праграму ў правінцыі Хайнань і ў горадзе цэнтральнага падпарадкавання Чунцін, каб падтрымаць будаўніцтва порта свабоднага гандлю на Хайнане і развіццё эканамічнай звязкі Чэнду-Чунцін.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ