Новы кітайскі пілатуемы падводны апарат вярнуўся пасля акіянскай экспедыцыі

2020-11-30 15:41:32
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Новы кітайскі пілатуемы глыбакаводны падводны апарат "Фэньдоўчжэ", які знаходзіцца на борце навукова-даследчага судна "Таньсо-1", вярнуўся ў порт горада Санья /правінцыя Хайнань, Паўднёвы Кітай/ у суботу раніцай пасля завяршэння сваёй акіянскай экспедыцыі.

Батыскаф у 8:12 раніцы 10 лістапада ажыццявіў апусканне ў Марыянскую западзіну на глыбіню 10909 м, што стала рэкордам для кітайскіх пілатуемых падводных апаратаў.

Падчас экспедыцыі, распачатай 10 кастрычніка, "Фэньдоўчжэ" паспяхова выканаў 13 апусканняў, глыбіня васьмі з якіх перавысіла 10 тыс. метраў.

Каманда правяла шматлікія выпрабаванні і атрымала партыю ўзораў адкладаў, горных парод і арганізмаў, якія жывуць на марскім дне, паведамілі ў Міністэрстве навукі і тэхналогій КНР.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ