​Кітай будзе супрацоўнічаць з усімі краінамі ў барацьбе з эпідэміяй COVID-19

2020-12-03 12:02:13
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай гатовы супрацоўнічаць у прадухіленні і кантролі эпідэміі COVID-19 з усімі краінамі і аказваць дапамогу, заявіла прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін 2 снежня на чарговай прэс-канферэнцыі, каментуючы сітуацыю з эпідэміяй ў ЗША.

Па стане на 22 лістапада Кітай экспартаваў у ЗША 3,43 млрд масак, 800 млн пар хірургічных пальчатак, 650 млн камплектаў ахоўнага адзення. Вядучыя кітайскія эксперты, клініцысты, эпідэміёлагі і медыкі сумесна з амерыканскімі калегамі правялі шэраг мерапрыемстваў па абмене вопытам. Многія правінцыі, гарады, прадпрыемствы і арганізацыі Кітая таксама актыўна перадавалі ЗША медыцынскія сродкі. Фармацэўтычныя кампаніі і прадстаўнікі навукова-тэхнічных колаў абодвух таксама падтрымліваюць сувязь і супрацоўніцтва ў распрацоўцы вакцын і лекаў.

Хуа Чуньін адзначыла, што эпідэмія COVID-19 асаблівым чынам папярэдзіла свет аб тым, што чалавецтва -- гэта супольнасць адзінага лёсу, якая жыве аднымі інтарэсамі. Ніводная краіна не можа самастойна супрацьстаяць сур'ёзнаму крызісу.

Хуа Чуньін таксама заявіла, што Кітай гатовы ўзмацніць каардынацыю макраэканамічнай палітыкі з краінамі ўсяго свету, каб дапамагчы ім аднавіць працу і вытворчасць, садзейнічаць аднаўленню сусветнай эканомікі. У той жа час Кітай аказвае актыўную падтрымку СААЗ, каб яна адыграла ключавую ролю ў паляпшэнні глабальнага кіравання грамадскай аховай здароўя і лепш рэагавала на магчымыя аналагічныя крызісы ў будучыні.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ