У метро Пекіна і Шанхая запусцілі адзіны плацёж па QR-кодзе

2020-12-03 12:04:58
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Улады Пекіна і Шанхая запусцілі паслугу, якая дазволіць пасажырам метро аплачваць праезд па QR-кодзе, не запампоўваючы дадатковы мабільны дадатак.

У Кітаі паездку ў метро можна аплаціць з дапамогай QR-кода ля турнікета. У розных гарадах і рэгіёнах краіны гэтыя коды трэба сканіраваць з дапамогай розных дадаткаў, з-за чаго яны не могуць узаемазамяняць адзін аднаго.

З дапамогай паслугі, запушчанай у аўторак, пасажыры пекінскага і шанхайскага метро змогуць аплачваць паездкі па QR-кодзе незалежна ад спампаванага мабільнага дадатку.

Пасажырапаток Пекіна і Шанхая, чые сеткі метро з'яўляюцца найбуйнейшымі ў Кітаі, штодня складае больш за 10 млн чалавек.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ