Лагістычны сектар Кітая пашырыўся ў лістападзе

2020-12-03 12:08:06
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У лістападзе бягучага года лагістычны сектар Кітая працягнуў устойліва развівацца дзякуючы больш маштабнаму эканамічнаму аднаўленню, сведчаць даныя Кітайскай федэрацыі лагістыкі і закупак.

Індэкс эфектыўнасці лагістыкі, які адсочвае аб'ёмы бізнесу, новыя заказы, занятасць, абарачальнасць складскіх запасаў і паказчыкі карыснасці абсталявання ў сектары, у мінулым месяцы склаў 57,5%. Значэнне гэтага індэкса вышэй за 50% сведчыць аб пашырэнні сектара.

Даныя за лістапад сведчаць пра паскоранае аднаўленні лагістычнага сектара. Пры гэтым усе субіндексы знаходзіліся ў зоне росту. Толькі субіндекс галіны чыгуначнага транспарту ў лістападзе крыху знізіўся ў параўнанні з кастрычніцкім паказчыкам. У іншых галінах аднаўленне паскорылася, асабліва ў сферы экспрэс-дастаўкі. Субіндекс, які адсочвае сферу экспрэс-дастаўкі, дасягнуў новага максімуму ў бягучым годзе, чаму спрыяў лістападаўскі шопінг-фэст на платформе электроннай камерцыі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ